Лексіка- граматычная характарыстыка тэрміналогіі §6. Лексіка- граматычная характарыстыка тэрміналогіі Тэрміны ўваходзяць у лексічную сістэму сучаснай беларускай мовы і маюць форму асноўных марфалагічных катэгорый. Граматычны фонд тэрміналогіі прадстаўлены знамянальнымі словамі: назоўнікамі, прыметнікамі, дзеясловамі, прыслоўямі, дзеепрыметнікамі. Ядро тэрміналогіі складаюць паўназначныя словы — агульныя назоўнікі.
Хрэстаматыя па сучаснай беларускай мове складаецца з наступных Марфеміка. Словаўтварэнне; Марфалогія ( назоўнік, прыметнік, лічэбнік. У беларускай мове дзейнічаюць наступныя правілы спалучэння часцін мовы: назоўнік + назоўнік, прыметнік, займеннік, прыслоўе, лічэбнік, дзеяслоў. Беларуская мова 3172 просмотра Загрузок: 1495 Добавил: Наталья_Ивановна Дата: 28-04-2012 Кантрольная работа № 2 па тэме " Прыметнік ".
Часціна мовы, якая называе статычную прыкмету або ўласцівасць рэаліі, абазначанай. Рознаскланяльныя і нескланяльныя назоўнікі. але кароткія формы ў сучаснай беларускай мове з'яўляюцца малаўжывальнымі; яны не . На беларускай мове(шесть лет) - зорны карагод ##### - Дождж(на беларускай мове) Тінь Сонця - Песня Чугайстара (на беларускай мове) Нестандартный Вариант - У Неба (на беларускай мове) Адамови d8a..
Апорна-аналітычныя табліцы па беларускай мове. Уклад. В. І. табліц “ Назоўнік ”, “ Прыметнік ”, “Дзеяслоў. Займеннік” мае розныя мэты.
Аднак дастаткова часта выкарыстоўваюцца уласныя назоўнікі, якія могуць пераходзіць у разрад агульных. Пры дапамозе ўласных назоўнікаў ўтвараюцца тэрміны ад прозвішчаў вучоных: сямейная атаксія Фрыдрэйха, хвароба Літля, ідыятыя Тэя- Сакса, сіндром Клайнфельтэра, сіндром Шарашэўскага — Тэрнера і г. У цэлым выкарыстанне ўласных назоўнікаў як вытворных тэрмінаэлементаў характэрна для шэрагу тэрміналагічных словаўтваральных мадэлей назоўнікаў і прыметнікаў у шматлікіх тэрмінасістэмах: эйнштэній, фермій, мендзялевій, платанізм, дарвінізм, фрэйдызм і да т.
Тэрміналогія ўяўляе сабой не сукупнасць рэальных рэчаў і дзеянняў, а пэўную сукупнасць назваў паняццяў пра рэчы і дзеянні, таму назоўнік можна лічыць галоўнай і вядучай часцінай мовы, якая можа адлюстраваць паняцці пра прадметы, якасці і дзеянні. Намінатыўны характар навуковага стылю выкладу — сур’ёзны аргумент на карысць назоўніка. Сапраўды, назоўнік — галоўная часціна мовы для тэрміналогіі, таму што яна выражае статычны характар лексічнага складу мовы навукі, яе нязменную сутнасць.
Важна і тое, што назоўнік можа перадаваць рода- відавыя адносіны ўнутры сістэмы паняццяў. У тэрміналогіі, як і ў агульнаўжывальнай лексіцы, назоўніку супрацьпастаўлены дзеяслоў, які выражае дынамічны элемент, абумоўлены самой функцыяй данай часціны мовы — абазначыць працэс. Назоўнік і дзеяслоў не толькі ўзаемна выключаюць адзін аднаго, але і ўзаемна дапаўняюць адзін аднаго: у выніку іх узаемапранікнення ўзнікаюць аддзеяслоўныя тэрміны- назоўнікі. Калі лічыць справядлівым існаванне тэрміна- назоўніка, то значыць і дзеясловы могуць быць тэрмінамі ў тых выпадках, калі яны знаходзяцца ў семантычных адносінах з адпаведнымі назоўнікамі: адлюстраванне — адлюстроўваць, выхаванне — выхоўваць, сінтэз — сінтэзаваць, уяўленне — уяўляць, фантазіраванне — фантазіраваць і г. Тэрмінамі з’яўляюцца дзеясловы, якія адназначна выражаюць паняцці канкрэтнай навукі і не асацыіруюцца са словамі агульнаўжывальнай мовы, г.
У шматлікіх выпадках значэнне дзеяслова ўказвае на яго прыналежнасць да пэўнай галіны навукі або тэхнікі: аднаўляць, адчуваць, апытваць, вымяраць, назіраць, уяўляць, фантазіраваць і г. У якасці тэрмінаў могуць выступаць дзеясловы, якія маюць адпаведнікі ў агульнаўжывальнай мове, але называюць паняцці менавіта гэтай навукі.
Важным момантам у адзнацы тэрмінаў- дзеясловаў з’яўляецца ўлік словаўтваральных адносін — аднаго з галоўных паказчыкаў сістэмнай арганізацыі тэрміналогіі. Калі дзеяслоў уваходзіць у словаўтваральнае гняздо, элементы якога звязаны не толькі марфалагічна, але і семантычна, справядліва лічыць яго тэрмінам. Вельмі істотныя для азначэння тэрміналагічнага статуса дзеяслова такія семантычныя адносіны, як сінанімія і антанімія. Сінанімія, якая не павінна існаваць у тэрміналогіі, у адрозненне ад агульнаўжывальнай мовы, у дадзеным выпадку мае паўназначныя дыягнастычныя функцыі. Сінанімічныя адносіны назіраюцца паміж тэрмінамі- словамі і тэрмінамі- словазлучэннямі: аднаўляць — праводзіць аднаўленне (Аднаўляць памяць чалавека.
Праводзіць аднаўленне памяці чалавека.), апытваць — праводзіць апытванне (Сацыяльна- псіхалагічныя службы школы апытвалі вучняў 2 “А” класа. Сацыяльна- псіхалагічныя службы школы праводзілі апытванне вучняў 2 “А” класа.) і г. Калі тэрміналагічнаму словазлучэнню адпавядае дзеяслоў, які па ўсіх іншых прыметах з’яўляецца тэрмінам, то значыць, ён уваходзіць у тую ж сістэму, у якую ўваходзіць тэрмін- словазлучэнне. Для тэрмінаў- дзеясловаў характэрныя і антанімічныя адносіны, якія абумоўліваюць аб’яднанне тэрмінаў не толькі ў сферы граматыкі, але і семантыкі. Такім чынам, спецыфіка тэрміна- дзеяслова выяўляецца на аснове характарыстык, якія ўласцівы тэрміну як асаблівай лексічнай адзінцы, а таксама на аснове сістэмных адносін розных часцін мовы і семантычных адносін, якія адрозніваюцца дастатковай рэгулярнасцю.
Выкарыстанне прыметнікаў у функцыі тэрмінаў некаторымі даследчыкамі адмаўляецца на падставе таго, што яны ўжываюцца толькі ў спалучэнні з назоўнікамі, г. В. П. Даніленка ў сувязі з гэтым зазначае: «Хіба тэрміны віртуальны, візуальны, рэлятывісцкі і г. Маюць і выражаюць, таму што сярод разнавіднасцей паняццяў ёсць і такія, якія ўказваюць на наяўнасць ці адсутнасць пэўных прымет у прадметаў, і моўным сродкам прадстаўлення дадзенай катэгорыі лагічных паняццяў з’яўляецца прыметнік»[1]. Падзяляючы думку вядомай даследчыцы, можна лічыць тэрміналагічнымі прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў- тэрмінаў (зрокавы ¬ зрок + - ав- (ы), мазжачковы ¬ мазжачок + - ов- (ы)і да т.
Тэрміналагічная сутнасць прыметніка звязана з рэалізацыяй асноўнай уласцівасці гэтай часціны мовы — быць азначэннем адпаведнай рэаліі. У тэрміналогіі існуе шэраг тэрмінаў- прыметнікаў, якія выражаюць пэўныя навукова- тэхнічныя паняцці. Аднак не кожны прыметнік у складзе састаўных тэрмінаў з’яўляецца самастойным тэрмінам. У сувязі з гэтым неабходна дакладна разумець спецыфіку ўсіх спалучэнняў тэрмінаў- прыметнікаў з тэрмінамі- назоўнікамі.
Уласна моўная прымета такіх спалучэнняў — свабодная спалучальнасць абодвух кампанентаў па двух напрамках. Як і для іншых часцін мовы, для тэрміна- прыметніка важны ўлік словаўтваральнай матываванасці. Калі прыметнік утвораны ад тэрміна- назоўніка, то ён захоўвае свае тэрміналагічныя ўласцівасці і ўяўляе сабой цалкам самастойны тэрмін: квантавы ← квант, рэцэптарны ← рэцэптар, дыфузны ← дыфузія, разумовы ← розум, слыхавы ← слых і г. Напрыклад: анамальны, візуальны, віртуальны, індывідуальны, крэатыўны, сугестыўны і інш. Разгляд тэрміналагічных функцый розных часцін мовы паказвае, што назоўнік хоць і з’яўляецца вядучай часцінай мовы ў тэрміналогіі, але не валодае семантычнай універсальнасцю, не можа, у прыватнасці, выразіць прымету прыметы ці прымету дзеяння. Гэтыя тэрміналагічныя функцыі выконваюць іншыя часціны мовы. Такім чынам, у мове навукі функцыю тэрмінаў выконваюць назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы і вельмі рэдка прыслоўі, займеннікі і лічэбнікі.
Выкарыстанне названых часцін мовы ў функцыі тэрмінаў прыводзіць да змяненняў іх лексіка- граматычнай і лексіка- семантычнай будовы. Напрыклад, прыметнікі страчваюць у тэрміналогіі прыметы якасных прыметнікаў, што адлюстроўваецца не толькі ў значэнні прыметнікаў, але і ў адсутнасці ў іх ступеней параўнання. Прычым тэрміны- прыметнікі ўваходзяць у сістэму прынцыпова іншых антанімічных адносін, чым у агульнаўжывальнай лексіцы: цвёрдае цела — вадкае цела (цвёрды хлеб — мяккі хлеб), прамое дзяленне — непрамое дзяленне (прамая дарога — крывая дарога) і г. У складзе тэрмінасістэм прыметнікі змяняюцца семантычна: яны выражаюць ужо не якасную характарыстыку, а рода- відавыя адносіны паміж рэаліямі, г. Тэрміны- дзеясловы функцыянуюць як семантычна эквівалентны сродак выражэння аднаго і таго ж паняцця, прычым пры параўнанні з тэрмінам- назоўнікам тэрмін- дзеяслоў звужае аб’ём паняцця да канкрэтнага працэсу ці з’явы, якія апісваюцца ў дадзенай сітуацыі. У выніку гэтага ў тэрміналогіі назіраецца выкарыстанне асабовых формаў дзеяслова для большай канкрэтызацыі значэння працэсу.[1] Даниленко, В.
П. Русская терминология: Опыт лингвистического описания / В. П. Даниленко. — М., 1.